Лаадыка IV
Лаадыка IV | |
---|---|
стар.-грэч.: Λαοδίκη | |
Нараджэнне |
200-я да н.э. |
Смерць | II стагоддзе да н.э. |
Род | Селеўкіды[d] |
Бацька | Антыёх III Вялікі |
Маці | Лаадыка III |
Муж | Антыёх IV Эпіфан[d], Селеўк IV Філапатар і Антыёх Малодшы[d] |
Дзеці | Лаадыка V[d], Дэметрый I Сатэр, Antiochus V[d], Лаадыка VI[d], Ніса[d] і Antiochus[d] |
Лаадыка IV — эліністычная прынцэса і кіраўніца Селеўкідскай дзяржавы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям'я, юныя гады
[правіць | правіць зыходнік]Яе бацькамі былі кіраўнікі дзяржавы Селеўкідаў Антыёх III Вялікі і Лаадыка III[1]. Па бацькаўскай лініі яе дзедам і бабуляй былі Селеўк II Калінік і Лаадыка II, па матчынай — пантыйскі цар Мітрыдат II і яго жонка — селеўкідская прынцэса Лаадыка. Такім чынам, бацькі Лаадыкі былі стрыечнымі сваякамі[2].
Лаадыка нарадзілася і вырасла ў Селеўкідскай дзяржаве, і на востраве Дэлас захавалася прысвечаная ёй ганаровы надпіс[3].
Першы шлюб
[правіць | правіць зыходнік]У 196 годзе да н.э. старэйшы брат Лаадыкі Антыёх быў абвешчаны будучым кіраўніком бацькаўскага царства[4], і ў гэтым жа годзе яны ажаніліся. Гэта падзея стала першым шлюбам паміж братам і сястрой у гісторыі дынастыі[3]. Ад гэтага саюза нарадзілася дачка Ніса, якая стала жонкай пантыйскага кіраўніка Фарнака I[5].
Антыёх III прызначыў сваю дачку ў 193 годзе да н.э. галоўнай жрыцай дзяржаўнага культу, які быў прысвечаны яе памерлай маці Лаадыцы III і размешчаны ў Мідыі[3][5]. Але ў тым жа годзе памёр муж Лаадыкі IV, што стала вялікім горам для яго бацькі і ўсёй сям'і[3].
Другі шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Антыёх III выдаў Лаадыку за сярэдняга брата Селеўка IV Філапатара[5], які стаў суправіцелем бацькі і яго спадчыннікам. Вынікам гэтага саюза стала нараджэнне трох дзяцей: Антыёха, Дэметрыя I Сатэра і Лаадыкі V[5].
У 187 годзе да н.э. памёр Антыёх III, і краіну ўзначалілі Селеўк і Лаадыка. Іх кіраванне доўжылася да 175 года да н.э., калі памёр Філапатар[5].
Незадоўга да смерці Селеўк змог вызваліць свайго брата Антыёха з рымскага палону, але замест яго яму прыйшлося адправіць туды Дэметрыя[6]
Трэці шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гібелі Селеўка IV, Лаадыка выйшла замуж за малодшага брата Антыёха IV Эпіфана, які стаў рэгентам пры яе старэйшым сыне Антыёху. Але ў 170 годзе да н.э. дзіця было забіта па загадзе дзядзькі, які атрымаў у спадчыну прастол. Лаадыка нарадзіла свайму мужу двух дзяцей — Антыёха V і Лаадыку VI. Пасля гібелі Эпіфана краінай стаў кіраваць іх сын[5].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гібелі Антыёха IV у 164 годзе да н.э., Лісій стаў рэгентам пры малалетнім сыне цара[7]. Але Эпіфан даручыў клопат аб сыне свайму «аднагодку» Філіпу, які прыбыў з Персіі на чале сваёй арміі[8]. Лісій разбіў Філіпа ў 163 годзе да н.э., і атрымаў падтрымку з Рыма за выкананне ўмоў Апамейскага міру.
Пасля гэтага рэгент расправіўся з Лаадыкай IV і яе старэйшай дачкой ад шлюбу з Эпіфанам — удавой цара Кападокіі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Laodice III Архівавана 30 ліпеня 2015.
- ↑ Antiochus II Theos Архівавана 30 жніўня 2009.
- ↑ а б в г Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.48
- ↑ Antiochus III the Great Архівавана 14 мая 2011.
- ↑ а б в г д е Laodice IV Архівавана 8 жніўня 2011.
- ↑ Апіян. Рымская гісторыя. Сірыйскія справы, 45
- ↑ Першая кніга Макавейская, Глава 6.
- ↑ Іосіф Флавій. Іўдзейскія старажытнасці, Кніга 12. Глава 6.
- ↑ Палібій. Усеагульная гісторыя, Кніга 31. Глава 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- J.D. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer, BRILL 1997
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Laodice IV Архівавана 8 жніўня 2011.
- Laodice III Архівавана 30 ліпеня 2015.
- Antiochus III the Great Архівавана 14 мая 2011.
- Coinage for Laodice IV